Паступленне ў рэжыме он-лайн
Пра гэта заявіў сёння міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Зрабіць такі прыём дакументаў летам 2009 года яшчэ нерэальна, аднак у наступныя гады гэта ажыццявіма.
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што Мінадукацыі і яго падведамасныя структуры тэхнічна і практычна гатовы да віртуальнага прыёму дакументаў ад абітурыентаў. Апошнім неабходна будзе толькі прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні – здаць тры іспыты, атрымаць вынікі сертыфікатаў он-лайн і перадаць у электронным варыянце разам з заявай на сайт абранай для паступлення навучальнай установы.
Пакуль трэба падрыхтаваць псіхалагічна бацькоў, абітурыентаў, а таксама ўсю грамадскасць на тое, што такая методыка правядзення ўступнай кампаніі цалкам магчыма. Што да ўступнай кампаніі 2009 года, цэнтралізаване тэсціраванне ў Беларусі распачнецца з 15 чэрвеня.