Круглы стол па Новым свеце

|

Круглы стол «Новы Свет: перспектывы рэнавацыі і захавання» ладзіцца ў нядзелю ў памяшканні Таварыства беларускай школы. Гісторыкі і грамадскія актывісты з Гродна і Мінска падсумуюць вынікі двухгадовай працы па навуковым вывучэнні старога раёна горада, раскажуць аб выніках кампаніі па папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны сярод жыхароў Гродна.

Галоўны момант круглага стала – прэзентацыя 70-цістаронкавага дакумента, прысвечанага перспектывам Новага Свету як часткі гістарычнага цэнтра, які будзе высланы ў Міністэрства культуры РБ. Абдудзецца таксама прэзентацыя дыска з матэрыяламі мінулагодняга фотаплэнэра «Адкрый Новы Свет».

Пачатак у 11 гадзін, запрашаюцца ўсе ахвотныя. Круглы стол праводзіцца ў межах гродзенскіх дзён святога Губерта.

Здымак Яна Лялевіча