Скарыстаўся падабенствам да брата
25-гадовы азербайджанец у 2003 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы на 5 гадоў. У мінулым годзе якраз сканчаўся тэрмін пакарання. Сабраўшы неабходныя дакументы, ён мог спакойна здаць экзамены ў ДАІ і вярнуць правы. Але хлопец вырашыў не шукаць лёгкіх шляхоў.
У адным з гродзенскіх універсітэтаў навучаецца ягоны стрыечны брат, таксама грамадзянін Азербайджана. Браты вельмі падобныя знешне, нягледзячы на розніцу ва ўзросце тры гады. Гэтым і скарыстаўся парушальнік дарожных правілаў. З пашпартам брата-студэнта хлапец прайшоў курс навучання ў аўташколе, паспяхова здаў экзамены ў Дзяржаўтаінспекцыі і атрымаў пасведчанне кіроўцы. Таксама на імя брата. Усё б нічога, але малады чалавек за шматлікія парушэнні правілаў дарожнага руху пастаянна затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ. Зарзумела, з пасведчаннем брата-студэнта ўсе парушэнні “капалі” на рахунак родзіча, які нічога пра гэта не ведаў. І паперы пра парушэнні ішлі ва ўніверсітэт.
Навучанне ў ВНУ давала магчымасць студэнту-азербайджанцу права працягнуць часовае знаходжанне ў Беларусі, аднак з такім “спісам” было цяжка разлічваць на зніжку ад рэктарата. Кіраўніцтва навучальнай установы папярэдзіла студэнта пра магчымае спыненне навучання ажно да дэпартацыі з краіны. З пачуццём абсалютнага неразумення хлопец накіраваўся ў ДАІ, дзе напісаў просьбу разабрацца ў сітуацыі. Так з ценю з’явіўся брат, які прыкрываўся імем родзіча.
Зараз у адносінах да маладога чалавека ўзбуджана дзве крымінальныя справы па артыкулах “Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробных дакументаў, штампаў, пячаткаў, бланкаў і “Нездзяйсненне прыгавору суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю”.
Паводле інфармацыі Гродзенскага УУС