Гродна забяспечыць краіну сокамі

|

У першы год на беларускім прадпрыемстве плануецца выпусціць 4-5 мільёнаў літраў соку пад гандлёвай маркай “Привет”. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць вырабляць да 70% аб’ёму ад агульнай колькасці сокаў у Беларусі. Зараз гродзенская сокавая прадукцыя “АБС” займае 6% беларускага рынку.

Хутка прадпрыемства плануе выпускаць сокі і пюрэ з беларускай сыравіны – морквы, яблык, лясных ягад.

PepsiCo ёсць найбуйнейшым вытворцам сокаў у СНД. Кампанія валодае “Сандорай” (Украіна) і расійскай кампаніяй “Лебедянский”, якія вырабляюць такія вядомыя гандлёвыя маркі сокаў, як “Я”, “Тонус”, “Фруктовый сад”, “Сандора” і “Садочок”. Са зваротам больш за 43 мільярды даляраў і каля 198 тысячамі супрацоўнікаў, PepsiCo уваходзіць у тройку найбуйнейшых сусветных вытворцаў прадуктаў харчавання.

Здымак з prosto-free.livejournal.com