Наехаў на консульства

|

Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да жыхара Гродна, які на скрадзенай машыне, выпіўшы бутэльку гарэлкі, уехаў у будынак аховы консульства Літвы, паведамляе “Интерфакс-Запад”.

Да таго ж складзены 4 адміністратыўныя пратаколы – за здзяйсненне ДТЗ, за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане без правоў, за адсутнасць страхоўкі і за адсутнасць сертыфіката аб тэхаглядзе транспарта. Па сукупнасці дадзеных пратаколаў яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў, або 3,5 мільёнаў рублёў.