Цягнік “Віцебск-Гродна” згубіць “фірменнасць”
У сярэднім зніжка складзе каля 17%. Купэ на цягніку Віцебск-Гродна з 20 лістапада будзе каштаваць прыкладна на 6 тысяч рублёў танней, плацкарта – на 5 тысяч, квіток у агульным вагоне патаннее на 3 тысячы беларускіх рублёў.
На сённяшні дзень кошта квітка з Віцебску да Гродна складае 40377 рублёў, плацкарта – 29350, квіток на агульны вагон каштуе 18769 рублёў. Як патлумачылі “Твайму Стылю” ў гродзенскім аддзяленні БЧ, пакуль новыя кошты на 20 лістапада не пазначаныя. Размова, хутчэй за ўсё, ідзе пра тое, што з гэтага цягніка здымуць катэгорыю фірмовасці, каб квіткі патаннелі, што прыцягне больш пасажыраў. Знізяцца кошты квіткоў таксама на цягнікі Гомель-Мінск, а таксама на Мінск-Варшава – толькі па тэрыторыі Беларусі.