Хлопец на Фолюшы пацярпеў ад гранатамёта
Здарэнне адбылося ў вайсковай частцы на Фолюшы. Дваццацігадовы камандзір аддзялення – камандзір баявой машыны – у момант, калі рабіўся выстрал з танкавага гранатамёта, перасоўваўся без дазволу старэйшага камандзіра і апынуўся на небяспечнай адлегласці ззаду гранатамёта.
У выніку выстрала хлопец пацярпеў ад гарачага выхлапу і пыжа, які вылятае са зброі. З цяжкімі траўмамі твару (рванымі ранамі сківіцы) і апёкам правага боку шыі ён быў дастаўлены ў вайсковы медычны цэнтр Узброеных Сілаў.
Пацярпеламу адразу ж зрабілі аперацыю на сківіцы. Зараз яго стан ацэньваецца як цяжкае, аднак стабільнае.
Як патлумачылі БЕЛТА ў аператыўнай частцы, ваеннаслужачы, які знаходзіўся ў акопе і страляў з гранатамёта, не мог бачыць сяржанта. Міжгарнізонная ваенная пракуратура і штаб Заходняга аператыўнага камандавання праводзяць праверку.
Здымак з www.pointclub.ru