За ноч тры мільёны

|

Увечары 19-гадовая дзяўчына разам з сяброўкамі пайшла ў більярдны клуб. Сыходзіць вырашыла не з пустымі рукамі – скрала пакінуты без нагляду кашалёк мясцовай жыхаркі, наведніцы клуба. У кашальку было 350 тысяч беларускіх рублёў і дзве банкаўскія карткі, а да адной з іх і нумар пін-коду на паперцы. У адным з банкаматаў горада дзяўчына зняла з рахунку тры мільёны рублёў. Як паведамляе сайт Гродзенскага УУС, супрацоўнікі міліцыі даволі хутка знайшлі дзяўчыну.

Зараз у адносінах да студэнткі ўзбуджана дзве крымінальныя справы па артыкулах “Крадзеж” і “Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі”.