Лепшыя самбісты – у Гродна
Кацярына Радзевіч, студэнтка факультэта фізічнай культуры гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы, атрымала першае месца ў вагавай катэгорыі 72 кілаграмы.
Чэмпіянат ладзіўся ў грэцкім горадзе Салонікі, у спаборніцтве прынялі ўдзел спартсмены з 43 краінаў.
Пераможцам у вагавай катэгорыі 74 кілаграмы стаў таксама гродзенскі студэнт Аляксей Раманчык. Сярод іншых гродзенцаў вызначыліся Анна Радзевіч, якая атрымала другое месца ў катэгорыі 80 кілаграмаў, і Кацярына Калюжная ў вагавай катэгорыі 75 кілаграмаў.
Здымак з edinoborstva.by