Зубная шчотка і прэзерватыў – натуральна і бяспечна
Валантэры гродзенскага аддзялення Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа правялі акцыю “Натуральна і бяспечна”. Акцыя скіравана найперш на моладзь. Валантэры ў адзенні з сімволікай Чырвонага Крыжа звярталіся да мінакоў з пытаннем “Што для вас натуральна ў жыцці?” Падчас размовы валантэры распавядалі гродзенцам пра ВІЧ-інфекцыі, яе небяспецы і пуці заражэння, а таксама пра метады прафілактыкі і дарылі кожнаму рэспандэнту зубную шчотку, прэзерватыў і ўлётку з прафілактычнай інфармацыяй. Тым самым Чырвоны Крыж нагадвае людзям, што карыстацца прэзерватывам гэтаксама натуральна, па іх меркаванні, як зубной шчоткай.
Паводле prosto-free.livejournal.com