Настаўнікаў польскай мовы дапытваюць
На працягу некалькіх дзён на Гродзеншчыне супрацоўнікі падатковай інспекцыі праводзяць анкетаванне настаўнікаў польскай мовы сярэднеадукацыйных і грамадскіх школаў, а таксама дашкольных установаў.
Пытанні тычацца ўдзелу настаўнікаў у метадычных канферэнцыях, зарганізаваных не беларускімі ўладамі, а таксама супрацоўніцтву з фірмай “Палоніка” пад кіраўніцтвам старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў Анжалікі Борыс і атрымання фінансавай дапамогі з Польшчы.
На думку старшыні галоўнай рады саюза палякаў Анджэя Пачобута, захады падатковай інспекцыі носяць мэтанакіраваны характар:
– На працягу некалькіх гадоў назіраецца зніжэнне зацікаўленасці да вывучэння польскай мовы ў дзяржаўных установах-гэта значыць у школах. У той жа час істотна павялічылася колькасць жадаючых авалодаць польскай мовай у камерцыйных установах – тых, што непадкантрольныя дзяржаве. Зразумела,што такая тэндэнцыя не задавальняе ўлады і яны пачалі запалохваць настаўнікаў з мэтай адмовіцца ад супрацоўніцтва з грамадскімі школамі і камерцыйнымі ўстановамі, якія прапануюць паслугі па вывучэнню польскай мовы. Варта зазначыць, што на працягу апошніх гадоў дзейнасць беларускіх уладаў накіравана на абмежаванне вывучэння польскай мовы,
паведамляе Радыё Рацыя