Анастасія Шведава будзе трэніравацца ў Гродна
Шведава – дасведчаная спартоўка, яна была чэмпіёнкай Расіі, срэбранай медалісткай Універсіяды-2003, удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях.
У сваім інтэрв’ю www.rusathletics.com на пытанне, па якіх прычынах яна вырашыла пераехаць у іншую краіну, Анастасія адказала:
– У мяне асабістыя прычыны пераезду ў Беларусь, якія я не хацела б агучваць. Канчатковае рашэнне я прыняла яшчэ ў канцы траўня…
Спартоўка ўжо атрымала беларускае грамадзянства і плануе ў найблізкі час увайсці ў склад зборнай каманды Беларусі.