У абарону «ваўкавыскіх» прадпрымальнікі звярнуліся да ПАСЕ
У заяве гаворыцца, што 18 лютага 2009 года М.Аўтуховічу, Ю.Лявонаву, У.Асіпенку было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса, і іх пакінулі за кратамі.
«Нашы ваўкавыскія калегі дапамагалі наладжваць працу каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў, адным з лідэраў якой з’яўляецца Мікалай Аўтуховіч. Добра ведаючы М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава, У.Асіпенку па сумеснай дзейнасці ў абарону правоў прадпрымальнікаў, мы адказна заяўляем, што іх пераслед носіць не крымінальны, а палітычны характар… Сённяшні рэжым зноў узяў закладнікаў дзеля запужвання беларускага грамадства», – гаворыцца ў заяве.
Паводле інф. БелаПАН