Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець…
Ці падтрымліваюць гэтую беларускую перакананасць жыхары Еўрапейскага Саюзу, мы вырашылі спраўдзіць у часе візіту ў французскі горад Нант (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Нант). Мы папрасілі мінакоў распавесці, дзе заканчваецца Еўропа і ці знаходзіцца ў ёй Беларусь.
Мы выйшлі на вуліцы Нанту з наступнымі пытаннямі:
1. Як Вы лічыце, дзе праходзіць усходняя мяжа Еўропы?
2. Ці чулі Вы пра Беларусь? Дзе яна знаходзіцца? Што Вы ведаеце пра гэтую краіну?
3. Ці Беларусь – гэта еўрапейская краіна? Чаму?
Томас, студэнт
1. Па мяжы з Расіяй, у тым сэнсе, што без Расіі, па заходняй мяжы Расіі… Хаця пачакайце, па Уральскіх гарах!..
2. Я чуў, але я не ведаю, дзе гэта. Я толькі ведаю, што гэта краіна, і ўсё.
3. Не, яна не еўрапейская. Яна ж не ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз.
align=”left” >Эссі, студэнтка (злева)…
1. Я асабіста не ведаю карты Еўропы, таму нічога пра гэта не ведаю.
2. Я таксама нічога не ведаю пра Беларусь … Аааа! Гэта была такая краіна, яна знікла пасля Другой Сусветнай вайны.
3. Не, не еўрапейская. Яна была ў СССР, а СССР не належыў да Еўропы.
…і Джэніфер, студэнтка
1. Калі казаць геаграфічна, яна праходзіць па Уральскіх гарах, а палітычна – Еўропа заканчваецца дзесьці паміж Польшчай і Балгарыяй.
2. Беларусь была Саюзам дзяржаў. Летува, Латвія і Эстонія – разам гэта была Беларусь. Яна знікла пасля Другой Сусветнай вайны..
3. Геаграфічна – так, яна была еўрапейскай. А палітычна – я не ведаю цяперашнюю сітуацыю ў тым рэгіёне.
Сп. Бах, бізнэсоўца
1. Вы маеце на ўвазе Турцыю? А, усходняя мяжа… Гэта мяжа Нямеччыны! Ці Польшчы? Думаю, гэта дзесьці паміж Польшчай і Ўкраінай.
2. Так, чуў. Яна знаходзіцца над Украінай. Я ведаю, што гэта дзяржава, як Украіна. Думаю, яны з’яўляюцца часткай Расіі, але не ўпэўнены.
3. Так, вядома, еўрапейская. Бо яны расейцы, такія як расейцы. А Еўропа цягнецца аж да Ўралу. – Але Вы ж казалі пра польскую мяжу. – Мяжа Еўрасаюзу – так. А геаграфічна Еўропа заканчваецца на Урале.
Спн. Жазэтта, пенсіянерка
1. Я не ведаю. Гэта туды на ўсход, за Нямеччынай… Так, Нямеччына належыць да Еўропы, таксама Польшча… А што пасля Польшчы, я не ведаю, якія там краіны…
2. Так, канешне, я чула. Яна знаходзіцца дзесьці паміж Расіяй і Нямеччынай, каля Польшчы. Што я ведаю пра Беларусь? Нічога асаблівага. Я аддаю перавагу жыццю ў Францыі. Думаю, яны не маюць столькі свабоды, колькі маем мы.
3. Не, таму што яна належыць да Расійскай Федэрацыі, я думаю.
Сп. Поль, электрык
1. Яна праходзіць па заходняй мяжы Расіі.
2. Так, я чуў. Яна размешчана адразу пасля Расіі, на захад ад Расіі. Я не ведаю, з кім яшчэ мяжуе Беларусь, але ведаю, што раней яна была ў СССР.
3. Безумоўна, так. Гэта лагічна. Еўропа заканчваецца на мяжы з Расіяй, Беларусь ляжыць на захад ад Расіі, значыць, яна еўрапейская.
Матэрыял быў падрыхтаваны ў часе візіту прадстаўнікоў «Твайго Стылю» на Форум «Nantes Creative Generations» (http://www.nantescreativegenerations.eu), які адбыўся 29-30 кастрычніка ў французскім Нанце. Арыгінальная назва: «In the very heart of the continent or out of it? It depends. ». Надрукавана ў адмысловым нумары часопісу EUROPA (http://www.journaleuropa.info)
Фота на застаўцы (Wikipedia): Беларусь на мапе еўрапейскага кантыненту