Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець…
Сухаволя, Бэрнатай, Полацак. Гэта назвы населеных пунктаў у Польшчы, Літве, Беларусі, якія прэтэндуюць на права называцца геаграфічным цэнтрам Еўропы. Незалежна ад таго, які з трох варыянтаў мы абярэм, кожны жыхар Беларусі ўпэўнены, што ў цэнтры Еўропы жыве ён.