За дыягностыку будзем плаціць
У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў, «дыягностыка захворванняў, якую грамадзянін рэспублікі жадае правесці ў медустанове па ўласнай ініцыятыве, стане платнай. У прыватнасці, на платнай аснове можна будзе зрабіць дыягностыку мутацый генаў, даклінічную лабараторную дыягностыку цукровага дыябету».
Цікава, ці вызначаны крытэрый, па якім «уласная ініцыятыва» будзе адрознівацца ад «медыцынскіх паказчыкаў»? Мінздраў пра гэта не паведамляе, затое падкрэслівае, што лячэнне ад храпу стане платным.
ТС