Гродна ў віртуальнай энцыклапедыі

|

Гэта толькі частка вялікага праекту па стварэнні віртуальнай энцыклапедыі архітэктуры і гісторыі Гродна, – паведаміў “Твайму Стылю” адзін са стваральнікаў энцыклапедыі. – У якасці артыкулаў у ёй змяшчаюцца матэрыялы пра будынкі, гісторыі людзей, фотаздымкі. Увогуле маштаб задуманай працы – змясціць каля тысячы – тысячы дзвесце апісанняў будынкаў і 3000-4000 тысячы здымкаў.

На сённяшні дзень у энцыклапедыі змешчана апісанне каля 80 будынкаў. Стваральнікі праекта мяркуюць, што энцыклапедыя будзе папаўняцца і надалей. Сабраныя неабходныя матэрыялы, здымкі, прычым ёсць апісанне ў двух мовах – па-беларуску і па-польску. Аднак існуюць праблемы тэхнічнага кшталту – праца запаўнення энцыклапедыі надзвычай карпатлівая і патрабуе шмат часу. Аўтары былі б удзячныя, калі нехта ўзяўся б дапамагчы ў гэтым.

Між тым, такую віртуальную энцыклапедыю мае Львоў. А, напрыклад, Вільня, адзін з турыстычных цэнтраў Еўропы, пакуль не.

Здымак з “Віртуальнай Гародні