Як калядоўшчыкі збіралі каўбасу

|

Да гэтага ўсе ўдзельнікі сур’ёзна рыхтуюцца – вывучаюць спевы, сцэнар, ладзяць касцюмы і музычныя інструменты. І складаюць спіс адрасоў, куды накіруюцца з калядоўнымі песнямі, пажаданнямі за каўбасой.

Хоць калядоўшчыкі і просяць актыўна каўбасы ды мяса, у асноўным частуюць цукеркамі і віном з гарэлкай. Тыя сем’і, да якіх завітвалі калядоўшчыкі, на наступны год ужо наўпрост запрашаюць да сябе калядаваць ды падказваюць адрасы сяброў – сам звычай выглядае вельмі ярка, весела і запамінальна. У рэпартажы на радыё “Твой Стыль” ў слухачоў ёсць унікальная магчымасць прайсціся з калядоўшчыкамі – паслухаць песні, уражанні гаспадароў, меркаванні калядоўшчыкаў ды пасядзець за “начным сталом” пасля калядавання.