У Гродна ладзіцца Вадохрышча ў палонцы

|

Дазвол на правядзення Вадохрышча ў гарвыканкам ужо пададзена, рашэння пакуль не маем, але вусна далі зразумець, што праблем не будзе. У мінулым годзе з гэтым было ўсё нармальна, – кажа Андрэй Леута, арганізатар Вадохрышча на Юбілейным возеры.Унікальнасць нашага свята ў тым, што будуць прысутнічаць як праваслаўны святар, так і каталіцкі – бо прыходзяць акунуцца ў святую ваду вернікі розных канфесій.

Таксама пры садзейнічанні генерал-маёра Аляксандра Межуева вайскоўцы ўсталююць два намёты для пераапранання – прычым з абагрэвам. Зараз вырашаецца пытанне з арганізацыяй салдацкай кашы і гарачай гарбаты.

Вадохрышча пачнецца а 13 гадзіне службай, якую правядзе айцец Сергій. Пасля будзе акунанне ў асвечаную ваду.

Андрэй Леута кажа, што ёсць планы па стварэнні грамадскай арганізацыі, асноўным кірункам якой будзе здаровы лад жыцця на духоўнай аснове. Маржаванне, тлумачыць ён, становіцца ўсё больш папулярным, летам можна ладзіць іншыя аздараўляльныя масавыя мерапрыемствы. Але пакуль ёсць праблемы з юрыдычнай адрэсай.

Вадохрышча ладзіцца на Юбілейным возеры на пірсе аб’яднання выратавальнікаў на вадзе.