Жаночыя баі без правіл
Па словах следчага Кастрычніцкага РАУС лейтэнанта міліцыі Ігара Бескішкага, пацярпелыя чакалі транпарт на прыпынку Славінскага, як побач прайшлі дзве нецвярозыя дзяўчыны, сёстры 17 і 20 гадоў. Адна з іх закранула плячом чакаючую дзяўчыну, пасля чаго сёстры селі на лаўку. Пацярпелым падалося, што дзяўчынам патрэбна дапамога, бо тыя падаваліся нецвярозымі, і пачалі гэта абмяркоўваць. Раптам адна з сёстраў падышла і стукнула па твары адной з дзяўчын. Хутка да збівання далучылася і другая сястра…
Як потым тлумачылі злачынцы, яны быццам бы пачулі, што пра іх дрэнна гавораць і вырашылі чакаючых дзяўчын пакараць.
Здымак з z1.foto.rambler.ru