Гродзеншчына першая па шаленству

|

У вобласці зафіксавана 295 выпадкаў. Гэта амаль у два разы больш у параўнанні з мінулым годам. Нагадаем, у лістападзе на гродзенскім КБМ быў абвешчаны двухмесячны карантын па шаленстве, а таксама адным з мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюду шаленства была зарганізаваная праца санітарных троек па адлове катоў і сабак, што бадзяюцца без нагляду.

На другім месцы Мінская вобласць – 199 выпадкаў шаленства жывёлаў, што ў паўтары разы больш за мінулагодні паказчык. У іншых абласцях назіраецца зніжэнне выпадкаў шаленства. Найчасцей пакутавалі на гэтую хваробу лісы, паведамляе БЕЛТА.

Усяго па Беларусі зафіксавалі 995 выпадкаў шаленства, у 2008 годзе было зарэгістравана больш за тысячу, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.