Край неразбураных палацаў

| Без катэгорыі

Затрымацца ў Любартове варта каля палаца.

>

Палацавы комплекс – спадчына слыннага роду Сангушкаў. На жаль, у 1933 тут адбыўся пажар і палац моцна пацярпеў. Цяпер тут знаходзіцца сядзіба павятовага староства (іншымі словамі, райвыканкам).

Парк пры палацы на першы выгляд падаецца дзікім, але ў гэтай дзікасці прыхавана сваё хараство.

Флігелі палацу, на жаль, у руінах…

Справа ад палаца стаіць барокавы касцёл Св. Ганны. У 2008 ён атрымаў статус базілікі меншай.
   

За 9 км ад Любартава знаходзіцца вёсачка Казлоўка, вядомая на ўсю Польшчу сваім палацам, колішняй рэзідэнцыяй роду Замойскіх. Цяпер тут музей.

 

Мясцовы парк – асобны твор мастацтва.  

Адзін з цікавых помнікаў у парку– магіла загінулым напалеонаўскім салдатам вайны 1812 года. Тады многія, як у Польшчы, так і ў Вялікім княстве бачылі ў Напалеоне вызваліцеля.

Паўліны пачуваюцца гаспадарамі не толькі ў парку, але і на балюстрадах палаца.

   

Не гледзячы на даволі высокі кошт музейнага квітка варта наведаць пакоі палацу, каб адчуць веліч арыстакратычнага дома. На здымках – спальня і бібліятэка з гульнёй, падобнай на більярд, але без лузаў.

   

Частка палаца – касцёл з унікальнымі вітражамі.

 

Прагулкі па Казлоўцы і палацу зачароўваюць. Большасць рэчаў тут аўтэнтычныя.

 

Пасля 1944 тут не зрабілі тут санаторый, як у Нясвіжы, ці свінакомплекс, як у Гальшанах. Тут захавалася гісторыя, дакрануцца да якой едуць турысты з усёй Польшчы.

 

Фотаздымкі: Вольга Беднякова, Ларыса Калеснік, Сяргей Кузняцоў, Аксана Літвак

Здымкі інтэр’ераў: Музей Замойскіх у Казлоўцы