Край неразбураных палацаў
Аўтамабільны шлях, што вядзе з беларускіх Брузгоў у паўднёвыя краіны Еўрапейскага Саюзу,– гэта польская траса пад нумарам 19. У Беластоку яна заварочвае ў паўднёвым кірунку і бяжыць уздоўж беларускай і ўкраінскай межаў. За 26 кіламетраў да Любліна «дзевятнаццатка» праходзіць праз Любартаў. Акурат у гэтыя мясціны я хачу запрасіць гэтым разам чытачоў «Твайго Стылю».