Расія пабудуе ў Гродна новы завод?

|

Пра гэта заявіў генаральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз Уладзімір Маёраў, паведамляе БЕЛТА. Па яго словах, Беларусь разлічвае, што кошт на газ у сярэднім па годзе складзе каля 150 даляраў за тысячу кубаметраў. Разам з тым, адзначыў ён, кошт газу залежыць ад ваганняў коштаў на нафту і таму вілка можа скласці 145-160 даляраў за тысячу кубаметраў.

Акрамя ўдзелу ў будаўніцтве па вышэй адзначаных аб’ектах, Беларусь прапанавала праект праграмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў газавай сферы, які зараз разглядаецца расійскім бокам. Гендырэктар “Белтрансгазу” мяркуе, што з улікам новых ініцыятываў супрацоўніцтва краіны змогуць дамовіцца пра кошты на газ для Беларусі на ўзроўні мінулагодніх.

Першую аплату Беларусь мусіць зрабіць да 23 лютага.

Здымак з belarus.by