Гродзенскія лідэры якасці

|

Сярод пяці кіраўнікоў прадпрыемстваў, каму ўручылі нагрудныя знакі “Лідэр якасці”, аказаліся два гродзенцы – кіраўнікі “Гродзенскага мясакамбіната” і “Молочного мира”.

Прэміі ўраду за дасягненні ў сферы якасці ўручылі 10 прадпрыемствам, сямі – дыпломы. Сярод дыпламантаў конкурсу адзначылася таксама ААТ “Лідсельмаш”.

Конкурс на спашуканне прэміі ўраду за дасягненні ў сферы якасці праводзіцца з 1999 года. Штогод выдаецца каталог лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу, які адсылаецца ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.