У Гродна будуць рыхтаваць дактароў навук
Па ўзгадненні з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй РБ і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі дало згоду на адкрыццё ў Гродзенскім універсітэце дактарантуры і падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў форме спашукальніцтва па спецыяльнасці “Оптыка (фізіка-матэматычныя навукі)”.
Гэта дазволіць забяспечыць падрыхтоўку дактарантаў, аспірантаў, спашукальнікаў па актуальнай навуковай тэматыцы ў адпаведнасці з прыярытэтнымі кірункамі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.
Сашка Верацейчык