Памер мінімальнага спажывецкага бюджэта для сям’і з чатырох чалавек вырасце на 1,9%

|

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўсталяваныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у сярэдніх коштах снежня мінулага году. Для сям’і з чатырох чалавек з лютага такі бюджэт на 1 асобу будзе складаць 395 тысяч 20 рублёў на месяц, у параўнанні з перыядам з 1 лістапада 2009 году па 31 студзеня 2010 году – 387 тысяч 690 рублёў. Т.ч., МСБ для сям’і з чатырох чалавек павялічыўся на 1,9%, што звязана з ростам коштаў на тавары і паслугі.

Найбольш “цягнулі” МСБ у сям’і з чатырох чалавек прадукты харачавання – 50,4%, адзенне, абутак – 20,2% і карыстанне жыллём і камунальныя паслугі – 11,8%, а найменш – культурныя мерапрыемствы і адпачынак – 2,2% у коштах снежня мінулага году.

Паводле afn.by