Браты-літоўцы парушылі мяжу, каб трапіць на пахаванне бацькі

|

Падчас размовы высветлілася, што мужчыны свядома парушылі мяжу, каб трапіць на пахаванне бацькі. Як парушальнікаў іх пакаралі, аднак памежнікі зразумелі становішча братоў і выпісалі ім аднадзённыя візы, якія даюць права на законнае перасячэнне мяжы.

Памежнікі адзначаюць, што ў такіх сітуацыях неабходна паказаць у пункце пропуску міжнародную тэлеграму, на падставе якой выдадуць візу.