Аматары гісторыі, яднайцеся!
Клуб створаны пры кафедры гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі. Па словах загадчыцы кафедры Святланы Марозавай, мэтай клубу ёсць кансалідацыя настаўнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, гісторыкаў-аматараў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. На паседжаннях плануюцца прэзентацыі кніжных навінак, абмеркаванне праблемных артыкулаў, актуальных праблемаў гістарычнай навукі, мультымедыйныя прэзентацыі. Першае паседжанне клубу плануецца 26 лютага. На ім адбудзецца прэзентацыя кнігі “250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур”, прэзентацыя праекта “Гісторыкі Гарадзеншчыны” і інш. Паседжанні клубу будуць адбывацца раз на месяц. Браць у ім удзел могуць усе ахвотныя.
Сашка Верацейчык