Дакладны дыягназ у любы час сутак
Дыягнастычнае аддзяленне будзе абсталявана сучаснымі кампутарным і магнітна-рэзанансным тамографамі, апаратамі УЗІ і іншым неабходным абсталяваннем. “Аддзяленне будзе працаваць кругласуткава. Прычым кожнаму дзіцяці, якое трапіць у абласную клініку, у любы час сутак будзе пастаўлены максімальна дакладны дыягназ. Па такім рэжыме пакуль у Беларусі ніхто не працуе”, – паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Ілля Епіфанаў. Рэканструкцыю і тэхнічнае абсталяванне дзіцячай абласной бальніцы плануюць скончыць да канца 2010 – пачатку 2011 году.
Сашка Верацейчык паводле БЕЛТА