Гарадзенцам патрапіўся няўступлівы “Сокал”
Гаспадары маглі адкрыць лік у сустрэчы ўжо на першых хвілінах. Асаблівай актыўнасцю вызначаўся навабранец каманды Вадзім Дземідовіч, падачы і прастрэлы якога часта стваралі небяспеку ля брамы польскага галкіпера.
На 15 хв. матча Віталь Валадзянкоў (таксама навабранец каманды), уцёк ад супернікаў на левым фланзе, прастрэліў у штрафную на Кавалёнка, які свой шанс не змарнаваў. Так лік стаў 1-0 на карысць гаспадароў.
Здавалася, пачнецца разгром гасцей, але так не сталася. «Сокал» адказваў небяспечнымі стандартамі.
На 23 хв. матча польскі нападнік мог параўняць лік, аднак удар у яго не атрымаўся і гарадзенскі брамнік Астапенка узяў мяч у рукі.
«Нёман» таксама не заседжваўся ў абароне. На 30 хв. Віталь Валадзянкоў зарабіў штрафны, які сам і выканаў – мяч праляцеў у метры ад штангі.
>
Яшчэ адзін шанс вызначыцца меў Вадзім Дземідовіч. Пасля яго чарговага ўдара брамнік з цяжкасцю адбіў мяч. На дабіванні гуляў Чумачэнка, але брамнік гасцей зноў адвёў пагрозу ад сваёй брамы.
Здавалася, першы тайм так і скончыцца, але палякі стварылі нядрэнную атаку, якая прывяла да ўзяцця брамы гаспадароў (1-1).
Яшчэ да перапынку мог вызначыцца Кавалёнак, але яго ўдар прыйшоўся таксама ў штангу.
У другім тайме гульня пайшла больш спакойна. На 50-й хв. матча добры шанец выйсці наперад зноў згубілі гаспадары. Выдатны пас Севасцьянова на Дзямідовіча скончыўся ўдарам апошняга міма брамы.
Яшчэ адзін шанец гаспадары змарнавалі на 70-й хв.: Горбач прайшоў па броўцы і прастрэліў на Дзямідовіча, але той зноў не трапляе ў браму.
Да канца матча небяспечных момантаў больш не было. Лік так і застаўся нічыйным: 1-1.
Фота Яраслава Ванюкевіча.