“Нёман” не згуляе з “Нафтанaм”

|

Алег Радушка, галоўны трэнер “Нёмана”, пажадаў даць камандзе адпачынак перад наступным спарынгам з мінскім “Дынама”. Акрамя таго, хварэюць гульцы, якія знаходзяцца на праглядзе, нядаўна перанеслі прастуду і адны з асноўных гульцоў абаронца Зміцер Раўнейка і другі галкіпер каманды Сяргей Чэрнік. Таксама Алега Ікіма непакоіць траўма галенастопа.

 

Наступны спарынг гарадзенскай каманды адбудзецца 17 лютага у Мінску з мінскім “Дынама”. А замест “Нёмана”на гарадзенскім штучным полі “Нафтан” сустрэнецца  з польскім “Сокалам” і ФК”Ліда” таксама 17 лютага.

Па інфармацыі www.fcneman.com і газеты “Прэсбол”

Фота з мінулага матча “Нёман” – “Нафтан” www.grodno.biz