Падрыўныя работы на Нёмане

|

Пра гэта “Твайму Стылю” паведамілі ў гродзенскім аддзяленні МНС. Раён падрыву ільдоў на рэчцы будзе ацэплены праваахоўнымі ворганамі.

Узровень вады на Нёмане паступова павышаецца. Яго прытокі – Гаўя, Рось, Свіслач і Котра цалкам ачысціліся ад ільда. Інтэнсіўнасць росту вады на Нёмане набліжаецца да 34 см за суткі. У яго прытоках – да 80 см. Вада выйшла ў пойму Нёмана каля вёскі Беліца, у раёне Слоніма пачала разлівацца Шчара.

У гродзенскім аблгідраметцэнтры паведамілі, што пакуль падставаў для хвалявання няма. Узровень вады яшчэ не дасягнуў нават сярэднегадавых паказчыкаў. Супрацоўнікі МНС штодзень папярэджваюць людзей пра паводзіны ў надзвычайных сітуацыях, калі вада выйдзе з берагоў і дасягне жылых плошчаў: выключыць у хаце газ і электрычнасць, узяць з сабой дакументы, самыя неабходныя рэчы, запас прадуктаў і вады і прыйсці на месцы збору, пра што праз радыё паведамяць выратавальныя службы. Больш інфармацыі пра паводзіны падчас павадку можна знайсці на сайце гродзенскага аддзелу МНС.