Выстава пакаёвых кветак ладзіцца ў Гродна
Выстава кветак ладзіцца сёння і заўтра, 5 і 6 сакавіка, у абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва. Будуць прэзентаваныя дыфенбахіі, стрэптакарпусы, вялікая колькасць фіялак – ад звычайных да экзатычных. Можна будзе паглядзець на зусім новы гатунак фіялкі, які квітнее незвычайнымі карычневымі кветкамі. Большасць фіялак пакажа наведнікам выставы гродзенскі калекцыянер Юры Чубук.
Проста на выставе наведнікі змогуць пракансультавацца са спецыялістамі па пытаннях догляду за пакаёвым кветкамі, набыць іх дахаты, а таксама літаратуру па кветкаводстве і азеляненні.
Выстава кветак ладзіцца ў Гродна ўжо другі год запар. Мінулым разам яна выклікала вялікую цікавасць у гродзенцаў. Чакаецца, што кветкавя імпрэза стане традыцыйным і маштабных мерапрыемствам. Акрамя таго, плануецца ў сувязі з 80-годдзем экаруху маладых натуралістаў зладзіць выставу і восеньскіх садовых гатункаў кветак.
Выстава адкрытая 2 дні з 10 да 17 гадзін у Гродзенскім абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва.