18 прадстаўнікоў палітычных партый сярод 107 кандыдатаў у абласны савет дэпутатаў

|

У абласны Савет дэпутатаў вылучана 107 кандыдатаў, яны будуць абірацца па 60 акругах. Такім чынам, на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуе 1,8 чалавека. Палітычныя партыі ў абласны савет вылучылі 18 чалавек, у тым ліку Аб’яднаная грамадзянская партыя – 4, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” – 11, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – 1, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” – 2 чалавека.

У Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў вылучана 77 кандыдатаў на 30 выбарчых акругаў. Такім чынам, прэтэндэнтаў больш, чым будучых дэпутатаў, у 2 разы.

Сярод 3095 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў 3 грамадзяне Расіі, з боку гендэрнага балансу – 1320 жанчын.

У найбліжэйшы час пададзеныя кандыдатамі дакументы будуць правярацца. З 16 сакавіка пачалася рэгістрацыя кандыдатаў, якая працягнецца да 25 сакавіка. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з дня рэгістрацыі кандыдатаў і працягнецца да 24 красавіка ўлучна.

Паводле БЕЛТА

Здымак з nv-online.info