Рашэнне суда Ленінскага раёна па справе ДТЗ на Будзёнага адмененае

|

Аварыя на транспартнай развязцы здарылася ўвосень 2008 году, каля цяжкую траўму атрымаў Саша Шумель. Дактары доўга змагаліся за яго жыццё, давялося хлопцу ампутаваць нагу.

Апошняе рашэнне па тым здарэнні па Будзёнага пакуль не вынесенае. На мінулым тыдні абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёна па гэтай крымінальнай справе. Абвінавачаным па той справе значыўся гродзенец, які ў момант ДТЗ кіраваў уласнай “Рэно-Кліо”. У снежні мінулага году суд Ленінскага раёну прыйшоў да высновы, што здарэнне адбылося па яго віне. Улічваючы, што гродзенец удавец і мае на забеспячэнні двух непаўнагадовых дзяцей, суд прымяніў Закон РБ “Аб амністыі…” і вызваліў ад крымінальнай адказнасці. З такім рашэннем абвінавачаны не пагадзіўся.

У абласны суд прыйшлі прыватныя скаргі ад абвінавачанага гродзенца і пацярпелага Аляксандра Шумеля. Яны звярталі ўвагу на неаб’ектыўнасць адзнакі здарэння падчас судовага разбіральніцтва, мяркуючы, што непасрэднай прычынай ДТЗ былі парушэнні правіла руху кіроўцам маршрутнага таксі.

Судовая калегія па крымінальных справах прызнала, што суд Ленінскага раёна не ў поўнай ступені ўлічыў абставіны, якія маглі істотна паўплываць на яго высновы. Справа накіраваная на новы разгляд у тым жа судзе новым суддзёй.

Па матэрыялах “Гродзенскай праўды”