Загадчыца свінафермай працавала за дзесяцярых
За перыяд з 1 студзеня 2007 года па 31 студзеня гэтага году ўяўным супрацоўнікам было налічана 26 мільёнаў рублёў. Загадчыца фермай, 57-гадовая жыхарка вёскі Азяраны Дзятлаўскага раёна, абвінавачваецца ў іх крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам.
Як патлумачыла загадчыца фермай, яна прыкладала тытанічныя ўсілкі, каб выконваць абавязкі за ўвесь “калектыў” з 11 чалавек.
Па факце крадзяжу праводзіцца праверка, пасля матэрыялы будуць перадазеныя ў суд. Артыкул Крымінальнага кодэксу РБ “Крадзеж шляхам злоўжывання службовых паўнамоцтваў” прадугледжвае пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.