У Беларусі ацяпленне адключаць у вызначаныя тэрміны

|

Таму батарэі не адключаць да тае пары, пакуль не ўсталюецца такі тэмпературны фон.

Чыноўнік нагадаў, што рашэнне аб адключэнні ацяплення па кожным горадзе прымаюць мясцовыя органы ўлады з улікам паказчыкаў сярэднесуткавай тэмпературы паветра. У апошнюю чаргу ацяпленне адключаецца ва ўстановах сацыяльнай сферы.

Калі адключаць ацяпленне ў жылых дамах, у гродзенскім аддзеле ЖКГ гарвыканкама яшчэ не ведаюць. У мінулым годзе ацяпляльны сезон у Гродна скончыўся 6 красавіка.

Нагадаем, што пасля сканчэння ацяпляльнага сезона чакаецца павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ. Павышэнне коштаў планавалася раней, аднак з-за халоднай зімы насельніцтва плаціла за ацяпленне больш і без павышэння тарыфаў. У лютым гэтага году ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Беларусі скарысталі 290 тысяч умоўнага паліва, што на 20 тысяч больш за гэты ж перыяд мінулага году.

На колькі падвысяцца кошты, пакуль невядома.