Дзень Волі ў Гродна дваццаць гадоў таму

|

Прапануем узгадаць святкаванне Дня Волі ў Гродна 20-гадовай даўніны.

Мікола Таранда, кіраўнік гісторыка-культурнага клубу “Паходня”, арганізацыі, з якой выйшлі ледзь не ўсе вядомыя асобы сучаснага грамадскага руху на Гродзеншчыне, згадвае, як “пахаднянцы” збіраліся ўшанаваць 25 сакавіка:

Дзень Незалежнасці Беларусі мы вырашылі адзначыць на плошчы Леніна. Не паспелі сабрацца, як да плошчы пацягнуліся шарэнгі міліцыянтаў, кіраваў якімі начальнік Кастрычніцкага РАУС сп. Савошчык. Нас папярэдзілі, каб разыходзіліся, тым больш, што ў руках мы трымалі і нацыянальныя сцягі, якія былі забароненыя. Пасля трэцяга папярэджання мы зматалі сцягі і зрабілі выгляд, што разыходзімся. Заставацца далей мы не маглі, бо міліцыя стаяла ўжо ў дзве шарэнгі па загаду “смірна” і невядома чаго ад іх было чакаць. А мы дамовіліся спаткацца ў раёне плошчы Савецкай. Там у скверы насупраць Фарнага касцёла мы чыталі вершы, спявалі песні і ніхто разганяць нас не збіраўся. Здымалі толькі на відэа.

На здымку: “пахаднянцы” ў Вільні на месцы пакарання Кастуся Каліноўскага 20.03. 1988.

Здымак з ggau.by