Самыя танныя прадукты на Гродзеншчыне
Паводле апублікаваных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, з пераліку 24 асноўных харчовых прадуктаў у арганізацыях рознічнага гандлю, на Гродзеншчыне ў лютым найтанней каштавалі:
– каўбаса вараная вышэйшага гатунку – 12307 рублёў за кілаграм, сярэдні кошт па Беларусі – 13019 руб.
– малако- 1388 рублёў за літр, калі па Беларусі сярэдні кошт 1465 рублёў
– цукар – 2350, такі самы кошт і на Гомельшчыне, найдаражэйшы цукар быў у Мінску – 2570 рублёў за кілаграм
Танныя яблыкі ў параўнанні з іншымі абласцямі на Гродзеншчыне і Брэстчыне – 2447 і 2341 рублёў за кілаграм адпаведна.
Самым дарагім прадуктам на Гродзеншчыне ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі аказалася пшанічная мука. Калі ў сярэднім па Беларусі яна каштавала 1899 рублёў за кілаграм, то на Гродзеншчыне – 1949, даражэй толькі ў Мінску – 1985 рублёў.
Самая танная бульба была на Магілёўшчыне – 987 рублёў за кілаграм, на Гродзеншчыне – 1090, што з’яўляецца сярэднім паказчыкам.