Гродзенскія выратавальнікі атрымалі ў дар абраз “Неапалімая Купіна”

|

Малебен праводзіцца перад падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Гродзенскай і Навагрудскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Пагадненне аб’яднае дзейнасць царквы і выратавальнікаў у справе духоўна-маральнага ўдасканалення грамадства. Дакумент прадуглежвае сумесную працу ў адукацыйна-выхаваўчых, культурніцкіх сферах, ахове гістарычнай і культурнай спадчыны, фізічнай і духоўнай бяспецы грамадзянаў.

У межах падпісання пагадненя, Гродзенскаму ўпраўленню МНС прадстаўнікі царквы перададуць у падарунак праваслаўны рукатворны абраз “Неапалімая Купіна”, які закліканы аберагаць людзей ад пажараў.

Крыніца: www.vgrodno.by