Пасля чатырох тураў
Сезон пачаўся нічыёй у Гродна, калі ў госці да «Нёману» прыязджаў ФК «Віцебск». Матч выдаўся сумным на моманты. Падрахунак матчу 0-0. У другім туры нашая каманда ездзіла да бронзавых прызёраў мінулага сезону – магілёўскага «Дняпра». Бітва Ўсходу і Захаду скончылася безвыніковай нічыёй. Зноў жа матч выдаўся сумным.
У трэцім туры ў Гродна прыехалі срэбраныя медалісты мінулага сезону. Матч чакаўся быць цікавым. Так і выйшла. Гарадзенцы дадалі ў параўнанні з папярэднімі гульнямі, але матч быў прайграны. 0-1 Сяргей Кісляк сапраўды рэалізаваў стандарт.
Перад матчам з Барысаўскім «БАТЭ» нашай камандзе прадракалі разгромную паразу. Але каманда выстаяла перад націскам чэмпіёнаў, і ўпэўнена павезла з Барысава адно ачко.
Прайшло чатыры туры. Выніку гульні ў нападзе няма. Дземідовіч, на якога разлічвалі многія, – у лазарэце з траўмай спіны. Кавалёнак перанёс аперацыю на калена, вяртанне яго плануецца ў настыпным месяцы. Набытыя Захараў і Гурко не паказваюць той гульні, якой ад іх чакалі. Адзін Віталь Валодзенкаў апраўдвае надзеі. Яшчэ можна адзначыць гульню Лявіцкага, яго праходы і падачы з флангу прымушаюць нервавацца тых, хто ў абароне. Хочацца верыць, што гарадзенская дружына пачне цэліць і пападаць мячом у браму.
Фота Яраслава Ванюкевіча