Заходняе дэрбі скончылася ўнічыю

|

З Брэста ў Гродне прыехала каля 100 фанатаў «Дынама».

Гарадзенцы таксама ўсё падцягваліся і падцягваліся на трыбуны.

Траўмы і дыскваліфікацыі футбалістаў прымусілі трэнера гарадзенцаў Алега Радушку пайсці на чарговы эксперымент – месца ў атацы заняў абаронца Валеры Тарасенка.

 З першых хвілін каманды не сталі адседжвацца ў абароне – ужо на 3 хвіліне мог вызваліцца гарадзенец Захараў, але не дацягнуўся да мяча.

Праз хвіліну госці адказалі ўдарам Тарабанова – Астапенка перавёў мяч на вуглавы.

На 15 хвіліне Тарасенка мог забіць свой першы гол у складзе “Нёмана”, але абарона гасцей заблакавала яго ўдар.

У другім тайме карціна гульні не змянілася. Каманды па-ранейшаму больш увагі імкнуліся надаваць атакуючым дзеянням.

Валадзенкоў шчыльным ударам метраў з трыццаці прабіў па варотах – Плотнікаву давялося пастарацца, каб выцягнуць мяч з «дзевяткі».

На 66 хвіліне Лявіцкі меў 100% шанец вызначыцца,але яго выхад адзін на адзін скончыўся тым, што, Аляксей толкам не змог перакінуць брамніка гасцей.

Берасцейцы таксама не адсежвалicя ў абароне.

Неаднаразова брамы гаспадароў пагражалі Чэлідзэ, Януш, Сокал.

Ужо на зыходзе матчу Раман Васілюк меў два выдатных шансы прынесці гасцям перамогу, але яго ўдары прыйшліся вышэй брамуы.

Матч скончыўся з нулямі на табло.

>

Гарадзенцы Аляксей Лягчылін (№46) і Віталь Надзіеўскі (№4) блакіруюць праход саперніка.

 

«Нёман» працягнуў сваю безголевую серыю, якая доўжыцца ўжо пяць (!) гульняў запар, а «Дынама» не скарсталася з магчымасці перамагчы ў Гродне ў трэці раз за апошнія тры сезоны.

Гарадзенскіх заўзятараў гульня “Нёмана” парадавала, бо ў каманды стала г лепш атрымлівацца гульня ў атацы, сталі з’яўляцца доўгачаканыя галявыя моманты.

Толькі вось няма каму іх завяршаць. Можа, камандзе не хапае траўмаванага Кавалёнка?

У бліжэйшы месяц плануецца яго выхад на поле.

Спадзяемся, што ўжо ў сераду, у Жодзіне “Нёман” нарэшце заб’е свой першы гол у сёлетнім чэмпіянаце.

Пакуль жа каманда з 4 ачкамі пасля пяці тураў займае ў турнірнай табліцы 10-е месца (з 12-ці каманд).

 

Фота Яраслава Ванюкевіча