Змяншаецца колькасць народжаных, шлюбаў і разводаў, а смяротнасць расце

|

Зараз тут пражывае 1 мільён 681 тысяча чалавек. Прырост насельніцтва за год не назіраўся ні ў адным рэгіёне, павялічылася колькасць людзей толькі ў Мінску.

За 3 месяцы гэтага году на Гродзеншчыне нарадзілася 2974 дзіцяці, што складае трохі больш чым 11 народжаных на тысячу чалавек. Гэта сярэдні паказчык каэфіцыента нараджальнасці сярод астатніх рэгіёнаў – самы нізкі ён на Магілёўшчыне (10,4), а самы высокі на Гомельшчыне і Берасцейшчыне (11,9).

Памерла ў Гродзенскім рэгіёне за пачатак 2010 году 4304 чалавекі, што складае трохі больш, чым 16 чалавек на 1000. Ніжэйшы каэфіцыент смяротнасці назіраецца ў Мінску – 10, у рэгіёнах – на Берасцейшчыне (14,8), а самы высокі на Віцебшчыне – 17,6 чалавек на 1000.

Агулам па Беларусі за студзень-сакавік гэтага году нарадзілася 26,1 тысяча дзяцей, што на 748 чалавек менш, чым за такі самы прамежак часу ў мінулым годзе. Памерла 35,3 тысячы чалавек, або на 599 чалавек менш, чым у мінулым годзе.

Паменшылася і колькасць шлюбаў – у параўнанні з мінулым годам на 18,4%, як і колькасць разводаў – на 2,1%.

Паводле дадзеных Белстату

Здымак з zttt.livejournal.com