Пазвані і “Захавай жыццё”
Акцыю ладзіць міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя “Здароўе ў 21 стагоддзе”. Ахвотныя паўдзельнічаць мусяць набраць нумар 8-902-101-3333, дачакацца расповеду пра праект і ўдзячнасці ад аператара і такім чынам ахвяраваць 4700 беларускіх рублёў на карысць хворых дзетак, сума ўключаецца ў кошт аплаты за гарадскі тэлефон. Першыя 10 секунд званка бясплатныя, таму важна дачакацца словаў удзячнасці. Патэлефанаваць можна толькі з гарадскога тэлефона.
У маі з дапамогай дабрачыннай тэлефоннай лініі будуць збірацца сродкі на дапамогу Гродзенскаму дому дзіцяці для дзяцей з арганічнымі паразамі ЦНС і парушэннямі псіхікі. Справаздачу і падрабязнасці пра размеркаванне сродкаў можна паглядзець на сайце www.icngo.org.
У Беларусі зараз расце больш за 1200 дзяцей ва ўзросце да 4-х гадоў, ад якіх адмовіліся бацькі. Каля 500 з іх цяжка хворыя – на дзіцячы цэрэбральны параліч, парокі сэрца, сіндром Даўна, затрымку маўленчага і псіхічнага развіцця. Тэлефонная лінія “Захавай жыццё” скіраваная сабраць сродкі на падтрымку такіх дзетак.
Паводле інфармацыі www.s13.ru