Вызначаны парадак рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне

|

Рэгістрацыя будзе адбывацца да 1 чэрвеня, уключаючы суботнія дні 15, 22 і 29 мая з 8 да 20 гадзін у пунктах рэгістрацыі.

Абітурыент пры рэгістрацыі павінен будзе запоўніць заяву, прадаставіць дакумент пра аплату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні – 10 тысяч за адзін прадмет, паказаць пашпарт ці від на жыхарства ў Беларусі, або пасведчанне бежанца, або даведку пра сведчанне страты дакумента, якія сведчыць пра асобу.

У Мінску і абласных цэнтрах сёлета ўведзеная аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі на ЦТ. Такая рэгістрацыя ў якасці эксперымента ўжо праводзілася ў мінулым годзе падчас уступнай кампаніі ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Гэта дазволіць упарадкаваць арганізацыю рэгістрацыі і праводзіць яе па пранцыпе аднаго акна.

Згодна з графікам правядзення ЦТ першы іспыт будзе па беларускай мове – 14 чэрвеня, па рускай мове – 15 чэрвеня, 17 чэрвеня па гісторыі Беларусі, 18 – па геаграфіі, 20 чэрвеня будзе іспыт па матэматыцы, 22 чэрвеня – па грамадазнаўстве, 24 чэрвеня – абітурыенты здадуць Сусветную гісторыю навейшага часу, 25 чэрвеня – фізіку, 27 чэрвеня – біялогію, 29 чэрвеня – замежныя мовы, 30 чэрвеня – хімію.

Усе іспыты традыцыйна будуць пачынацца з 11 гадзін. Рэзервовы дзень для тых, хто не змог па аб’ектыўных прычынах прыехаць на ЦТ па графіку, – 5 ліпеня.

Сертыфікаты, як і ў мінулым годзе, будуць выдавацца ўсім, хто атрымае ад 1 бала і вышэй. Аплату на правядзенне ЦТ неабходна аформіць на рахунак таго ВНУ, дзе абітурыент будзе здаваць тэст.