“Крайслер” не раскоша, а сродак для перавозу цыгарэт
Кіроўца, грамадзянін Літвы, літаральна “нафаршыраваў” машыну кантрабандай. Чатыры з паловай тысячы пакункаў цыгарэт ён схаваў пад абшыўкай салона, у дзверках, у панелі, у пярэднім і заднім бамперы аўто. Канфіскаваная табака пацягнула на 6,6 мільёнаў рублёў, а затрыманы да рашэння суда “Chrysler” – на 40 мільёнаў рублёў.
Здымак з gpk.gov.by