Маёмасць “Палонікі” апісалі
У прыватнасці былі апісаныя маніторы, кампутары, мэбля, іншая тэхніка. Судовыя выканаўцы хацелі таксама апісаць тую маёмасць, якая належыць, паводле дамовы, генеральнаму консульству Рэспублікі Польшча ў Гродна. Аднак бухгалтарка адмовілася прадстаўляць такія дакументы, спаслаўшыся на тое, што адсутнічае ў дадзены момант кіраўніцтва, паведамляе Радыё Рацыя.
Намеснік кіраўніка фірмы па гаспадарчых пытаннях Мечыслаў Яскевіч, які прысутнічаў пры вопісе, для Радыё Свабода зазначыў:
– Яны павінны мець дакументы аб тым, што прыйшлі сюды да нас з праверкай з нагоды судовага рашэння. Але гэты дакумент павінен быць і ў нас загадзя. Кіраўніцтва фірмы няма, усе з’ехалі і тут раптам міліцыя з судовымі выканаўцамі і патрабуюць дакументы. Судовы выканаўца ўсіх тут фатаграфуе, але мы з гэтым не згаджаемся, мы не хочам, каб нас фатаграфавалі, мы цяпер працуем, тут многа людзей прыходзіць, і людзі абураюцца.
Здымак з Радыё Свабода