“Белкард” перамог лідэраў першай лігі
Першыя 20 хвілін гульні перавагай валодалі госці. На 28 хвіліне брамнік “Белкарда” Краснікаў адбівае небяспечны ўдар Кібука.
“Хваля” мела яшчэ некалькі момантаў, але не скарысталася сваімі шансамі.
А на апошняй хвіліне першага тайма лік маглі адкрыць гаспадары. Пасля прастрэла Траскевіча Ігар Герман (на здымку ў белай кашульцы) трапляе ў папярэчыну!
У другім тайме гледачы ўбачылі іншы футбол у выкананні «Белкард». З першых жа хвілін гаспадары пайшлі наперад.
Шматлікія моманты ля брамы гасцей змянялі адзін аднаго. Трыбуны ажывілiся. Затым, аднак, гульня зноў параўнялася.
Суддзя дадаў да асноўнага часу гульні 4 хвіліны.
Гаспадары пайшлі наперад і на 3-ай дадаткой хвіліне зарабілі кутні.
Пасля падачы ў штрафной пляцоўцы гасцей з Пінску мяч замітусіўся сярод футбалістаў і адскочыў урэшце да Траскевіча, удар якога прыносіць “Белкарду” перамогу!
Гарадзенская каманда паказала добры футбол і даказала, што можа змагацца з лідэрамі на адным узроўні.