Мільён штрафу за непаўнагадовых на начной дыскатэцы
Гэта прадугледжана законапраектам аб новых папраўках ў Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў Беларусі, які знаходзіцца на разглядзе ў парламенце, паведамляе БЕЛТА.
Па новым законапраекце артыкул КоАП аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць грамадскага парадку і маральнасці будзе дапоўнены новым арткулам 17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі і забаўляльныя клубы непаўнагадовых”. Паводле артыкула індывідуальных прадпрымальнікаў і юрасобаў можна будзе штрафаваць на суму ад 10 да 50 базавых велічыняў (ад 350 тыс да 1 750 тысяч) за з’яўленне ў начным клубе ці на дыскатэцы асобаў ва ўзросце да 18 гадоў.
У выпадку сістэматычнага парушэння патрабаванняў заканадаўства уладальнікаў начных забаўляльных клубаў могуць пазбавіць ліцэнзіі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разгледзець законапраект у першым чытанні падчас бягучай вясенняй сесіі парламента.